564791
182
Zoom out
Zoom in
Vorherige Seite
1/184
Nächste Seite
182
ДОГЛЯД І ЧЫСТКА
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Адключыце халадзільнік у першую чаргу, каб
пазбегнуць паражэння электрычным токам.
Не плёскайце ваду непасрэдна на знешні або
ўнутраны корпусы халадзільніка. Гэта можа прывесці
да узнікнення іржы і пагаршэння стану электрычнай
ізаляцыі.
ВАЖНА
Каб пазбегнуць стварэння расколін на паверхні і
ўнутры пластыкавых кампанентаў, выконвайце
наступныя парады.
Выдаляйце любы раслінны алей, што трапіў на
пластыкавыя дэталі.
Некаторыя бытавыя хімічныя рэчывы могуць прычыніць
шкоду халадзільніку, таму выкарыстоўвайце для чысткі
толькі мыльную ваду.
Ужыванне неразбаўленых вадой рэчываў або нядбайна
сцертая мыльная вада можа прывесці да растрэсквання
пластмасавых дэталяў.
1
Дастаць усе аксэсуары, напрыклад, палічкі камеры
і наддзвярныя палічкі. Вымыць іх цёплай вадой з
вадкасцю для мыцця посуду; прапаласкаць у чыстай
вадзе і высушыць. (Толькі кантэйнер для садавіны і
гародніны не з'яўляецца здымным.)
2
Ачысціце ўнутраны корпус халадзільніка тканінай, змочанай
у цёплай мыльнай вадзе. Затым, выкарыстоўваючы
халодную ваду, вытрыце мыльную ваду.
3
Працірайце знешні корпус мяккай тканінай кожны раз,
калі ён забруджваецца.
4
Чысціце магнітныя дзвярныя ўшчыльнікі зубной шчоткай
і цёплай мыльнай вадой.
5
Працірайце сэнсарную панэль кіравання сухой тканінай.
УВАГА
Каб прадухіліць пашкоджанне халадзільніка, не варта
выкарыстоўваць моцныя чысцячыя сродкі і растваральнікі
(лакі, фарбы, шліфавальныя парашкі, бензін, кіпень і г.д.).
Пасля адключэння сілкававання, калі ласка, пачакайце
мінімум 5 хвілін да паўторнага падключэння.
Шкляныя паліцы важаць каля 3 кг. Трымайце іх моцна пры
выдаленні з халадзільніка або перамяшчэнні.
Не кідайце ніякія аб'екты ўнутр халадзільніка і не стукайце па
ўнутранай сцяне. Гэта можа прывесці да расколу ўнутранай
паверхні.
Размарожванне
Працэс размарожвання халадзільніка з'яўляецца
цалкам аўтаматычным дзякуючы ўнікальнай сістэме
энергазберажэння.
Замена ўнутранай лямпы
Для замены перагарэлай лампачкі звярніцеся да сэрвіснага
агента SHARP. Замена лампачкі павінна ажыццяўляцца
толькі кваліфікаваным спецыялістам.
Выключэнне халадзільніка
Калі Вы з'язджаеце на працяглы перыяд і адключаеце
халадзільнік, дастаньце ўсе прадукты і старанна вычысціце
ўнутраны корпус. Выцягніце штэпсель шнура сілкавання з
разеткі і пакіньце ўсе дзверцы адчыненымі.
ЗАХАВАННЕ ПРАДУКТАЎ
УНУТР
ВОНКІ
Ахалоджванне зніжае хуткасць псавання прадуктаў
харчавання. Для максімальнага павелічэння тэрміну
захоўвання скорапсавальных прадуктаў харчавання,
пераканайцеся, што прадукты максімальна свежыя. Ніжэй
прыводзіцца агульнае правіла для прадаўжэння тэрміну
захоўвання прадуктаў харчавання.
Садавіна / гародніна
Каб звесці да мінімуму страты вільгаці, садавіна і гародніна
павінны захоўвацца ў пластыкавай упакоўцы, напрыклад,
плёнцы, мяшках (незапячатаных) на адпаведных паліцах
для садавіны і гародніны.
Малочныя прадукты і яйкі
Большасць малочных прадуктаў на у вонкавай упакоўцы
тары змяшчаюць інфармацыю аб тэрмінах прыдатнасці і
рэкамендаванай тэмпературы захоўвання.
Яйкі павінны захоўвацца на паліцах для яек.
Мяса / рыба / птушка
Пакладзіце на талерку і накрыйце паперай або
поліэтыленавай плёнкай.
Вялікія кавалкі мяса, рыбы ці птушкі размяшчайце на
задняй частцы паліцы.
Упакуйце ўсе згатаваныя стравы ў герметычны кантэйнер
або плёнку.
УВАГА
Раўнамерна размяркоўвайце
прадукты на паліцах, каб
ахаладжаючае паветра
распаўсюджвалася эфектыўна.
Гарачая ежа павінна
ахаладзіцца да памяшчэння
ў халадзільнік. Змяшчэнне
гарачых аб'ектаў павышае
тэмпературу ў халадзільніку
і павялічвае рызыку хуткага
псавання прадуктаў.
Не дапускайце блакіроўкі
выхаду і ўваходу контура
халоднага паветра прадуктамі
ці кантэйнерамі, інакш
прадукты будуць ахалоджвацца
нераўнамерна.
Сачыце, каб дзверы заўсёды
заставаліся закрытымі.
Не размяшчайце прадукты насупраць выхаду халоднага
паветра: гэта можа прывесці да іх замарозкі.
Для лепшай замарозкі
Прадукты павінны быць свежыя.
Замарожвайце прадукты невялікімі порцыямі.
Прадукты павінны быть добра запакованы ці герметычна
закрыты.
Раўнамерна размяркоўвайце прадукты ў маразільнай
камеры.
Рабіце надпісы на кантэйнерах аб захаваных у іх прадуктах.
(B504)-E.indb 182 2013/11/01 12:39:51
182

Brauchen Sie Hilfe? Stellen Sie Ihre Frage.

Forenregeln

Missbrauch melden von Frage und/oder Antwort

Libble nimmt den Missbrauch seiner Dienste sehr ernst. Wir setzen uns dafür ein, derartige Missbrauchsfälle gemäß den Gesetzen Ihres Heimatlandes zu behandeln. Wenn Sie eine Meldung übermitteln, überprüfen wir Ihre Informationen und ergreifen entsprechende Maßnahmen. Wir melden uns nur dann wieder bei Ihnen, wenn wir weitere Einzelheiten wissen müssen oder weitere Informationen für Sie haben.

Art des Missbrauchs:

Zum Beispiel antisemitische Inhalte, rassistische Inhalte oder Material, das zu einer Gewalttat führen könnte.

Beispielsweise eine Kreditkartennummer, persönliche Identifikationsnummer oder unveröffentlichte Privatadresse. Beachten Sie, dass E-Mail-Adressen und der vollständige Name nicht als private Informationen angesehen werden.

Forenregeln

Um zu sinnvolle Fragen zu kommen halten Sie sich bitte an folgende Spielregeln:

Neu registrieren

Registrieren auf E - Mails für Sharp SJ-GC680V wenn:


Sie erhalten eine E-Mail, um sich für eine oder beide Optionen anzumelden.


Das Handbuch wird per E-Mail gesendet. Überprüfen Sie ihre E-Mail.

Wenn Sie innerhalb von 15 Minuten keine E-Mail mit dem Handbuch erhalten haben, kann es sein, dass Sie eine falsche E-Mail-Adresse eingegeben haben oder dass Ihr ISP eine maximale Größe eingestellt hat, um E-Mails zu erhalten, die kleiner als die Größe des Handbuchs sind.

Ihre Frage wurde zu diesem Forum hinzugefügt

Möchten Sie eine E-Mail erhalten, wenn neue Antworten und Fragen veröffentlicht werden? Geben Sie bitte Ihre Email-Adresse ein.



Info